Час прыйшоў

30.04.2024

Страхаванне сельскагаспадарчай тэхнікі

Дзейнасць любога сучаснага аграпрамысловага комплексу заснавана на паўнацэнным функцыянаванні тэхнікі, якая забяспечвае бесперапынны і якасны вытворчы працэс.

Добраахвотнае страхаванне сельскагаспадарчай тэхнікі - лепшы спосаб забяспечыць абарону ад знішчэння або пашкоджання набытай сельскагаспадарчай тэхнікі з мінімальнымі выдаткамі.

Асаблівасці страхавання с/г тэхнікі

 На страхаванне могуць быць прыняты розныя машыны, задзейнічаныя ў аграрным сектары:

- камбайны;

- трактары;

- тэхніка глебаапрацоўчая, пасяўная, пасадачная, для догляду за жывёламі, пасевамі і г.д.;

- зернесушылкі;

- пагрузчыкі.

Ад чаго страхуюць сельгастэхніку

Страхавымі выпадкамі прызнаюцца страта (гібель) або пашкоджанне сельгастэхнікі.

Улічваюцца наступныя рызыкі:

- падзенне, перакульванне сельскагаспадарчай тэхнікі;

- трапленне прадметаў, целаў, жывёл ці сутыкненне з імі (у тым ліку наезд);

- уздзеяннем стыхіі і прыродных сіл, надзвычайнымі сітуацыямі тэхнагеннага характару;

- сутыкненне з іншым транспартным сродкам;

- наезд на нерухомыя прадметы;

- трапленне іншароднага прадмета ўнутр працоўных механізмаў, бой шкла камянямі ці іншымі прадметамі, якія выляцелі з-пад колаў транспартнага сродку;

- пажару, выбуху, стыхійных бедстваў;

- неправамерных дзеянняў трэціх асоб;

- згону, крадзяжы сельскагаспадарчай тэхнікі.

Нашы паслугі

Дагавор страхавання можа быць заключаны на тэрмін ад аднаго месяца да аднаго года ўключна.

У нас можна:

- атрымаць кансультацыю аб умовах страхавання;

- разлічыць кошт дагавора страхавання;

- даведацца аб розных страхавых прадуктах.

Уладальнікам сельгастэхнікі, якая не падлягае абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, Белдзяржстрах прапануе заключыць дагаворы добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў на выпадак прычынення шкоды іншым удзельнікам дарожнага руху.

Усю неабходную інфармацыю Вы зможаце атрымаць па тэлефонах у г. Брэсце 80162-30-11-08, альбо звярнуцца непасрэдна ў зручнае для Вас прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкай вобласці.